Мінскі метрапалітэн рыхтуецца да ўкаранення электроннага праязнога білета.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам галоўны рэвізор па бяспецы руху КУП «Мінскі метрапалітэн» Аляксандр Салей.

«Цяпер распрацоўваецца сістэма адзінага праязнога білета для наземнага і падземнага транспарту. Ідзе размова аб пераходзе на бескантактную або аналагічную картку для аплаты праезду ў метро. Плануецца, што папаўняць яе можна будзе рознымі спосабамі», — адзначыў Аляксандр Салей.

Тэрміны рэалізацыі праекта ён не назваў, таксама пакуль не вызначана, як будзе аплачвацца праезд, на які тэрмін будуць выдавацца праязныя.
Разглядаюцца варыянты аплаты праезду па факту (1–2, 5–6 станцый і інш.), аплаты за некалькі паездак, як у Маскве, розныя часавыя тэрміны дзеяння картак.

Укараненне аўтаматызаванай сістэмы аплаты праезду ў сталіцы прадугледжана гарадской праграмай развіцця камунальнага пасажырскага транспарту. Праект рэалізуецца на ўсіх падраздзяленнях прадпрыемства «Мінсктранс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?