Ірына Халіп вярнулася ў Беларусь пасля сустрэчы са сваім мужам, экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, які ўвосень 2012 года з’ехаў у Вялікабрытанію, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Ірына Халіп вылецела спачатку ў Варшаву 6 сакавіка, дзе яе чакаў А. Саньнікаў.

«Галоўнае было — правесці хоць некалькі дзён разам з ім. Вось мы і правялі. Яшчэ ў Варшаве змагла пабачыць сяброў. Тую ж Наталлю Радзіну, якой не бачыла больш за два гады, з 22 снежня 2010 года, калі нас па розных камерах развялі. Я ўбачыла таксама Дзіму Бандарэнку, Уладзіміра Кобеца, Дзіму Бародку. Усіх пабачыла, і гэта было цудоўна. Але мала. Усё ж кароткае было спатканне з мужам. На тэрыторыі ЕС гэта, вядома ж, лепш, чым спатканне на тэрыторыі Наваполацкай калоніі. Але цяжка было ўсведамляць, што ў нас толькі некалькі дзён і мы павінны будзем зноў на пэўны час развітацца. Развітанне было нярадасным, але спадзяюся, што мы развіталіся не на такі доўгі час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?