20 сакавіка на Управе партыі БНФ выступіць Зміцер Вайцюшкевіч з канцэртам у гонар 95-годдзя абвяшчэння БНР.

«Я спадзяюся, што перада мной выступіць Лявон Баршчэўскі, раскажа пра тое, як адбывалася абвяшчэнне БНР, пра ўдзельнкаў тых падзей, — кажа Вайцюшкевіч. — Мне падаецца, гэта карысна: пра БНР чулі ўсе, але падрабязнасці далёка не ўсе ведаюць. А пасля будзе канцэрт — будуць песні на вершы Караткевіча, Някляева, будуць мае візітоўкі кшталту „Я нарадзіўся тут“. Да таго ж будзе прэм’ера якой-небудзь песні з праекта беларускамоўнага шансона, тэксты для якога напісаў Генадзь Бураўкін. Я падбяру песню так, каб яна не папсавала ўрачыстую атмасферу канцэрта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?