У раёне Заслаўскага вадасховішча вечарам 12 сакавіка затрыманы ўдзельнікі беларускага музычнага гурту Litesound браты Уладзімір і Дзмітрый Каракіны.

Як паведаміў бацька братоў і дырэктар гурту Юрый Каракін, музыканты шукалі ў лесе месца для здымак новага кліпа. Нечакана з`явіліся супрацоўнікі міліцыі і затрымалі артыстаў. «Дзве гадзіны іх трымалі ў машыне, вымусіўшы выключыць тэлефоны, а цяпер даставілі ў Ждановіцкі райаддзел міліцыі. Ніякага пратакола не складалася», — сказаў Каракін-старэйшы.

Паводле яго слоў, пошук месца для здымак кліпа вёўся «непадалёк ад рэзідэнцыі прэзідэнта, але з іншага боку».
У той жа час дырэктар гурту лічыць, што здарэнне — адна з праяў націску на Litesound.

Гурт Litesound удзельнічаў у міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2012».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?