У Беластоку ўзрастае колькасць затрыманняў беларускіх грамадзян за крадзяжы ў мясцовых супермаркетах, паведаміў генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандр Берабеня.
Ён адзначыў, што за крадзеж у краме ў Польшчы можна трапіць пад арышт. Беласток, як вядома, стаў для беларускіх грамадзян адным з самых папулярных гарадоў Польшчы.
Але сярод турыстаў перыядычна трапляюцца парушальнікі заканадаўства, як сведчыць інфармацыя з паліцыі і судоў пра затрыманні, арышты і вынясенне судовых прысудаў у дачыненні да беларусаў.
Часам даходзіць да анекдатычных выпадкаў. Напрыклад, 8 сакавіка беластоцкая паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі за дробны крадзеж у супермаркеце. Беларус вырашыў забраць з залы гаечны ключ коштам 24 злотых ($8).
За гэта яму пагражаў штраф памерам каля $66.
Аднак «турыст» вырашыў адкупіцца ад штрафу сумай у $50.А хабар — гэта ўжо крымінальнае злачынства, за якое польскім заканадаўствам прадугледжана больш суровае пакаранне — ад 1 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Беларускія дыпламаты нагадваюць суайчыннікам, якія выязджаюць за мяжу, аб неабходнасці выконваць заканадаўства краіны ўезду.Замежніку, які парушыў закон, у чужой краіне з няведаннем мовы і без месца пастаяннага пражывання не ўдасца пазбегнуць арышту. Акрамя таго, нават пасля выканання пакарання