На пажары ў кватэры пяціпавярховага дома па праспекце Ракасоўскага ў Мінску загінулі тры чалавекі.
Паведамленне пра пажар паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС сёння ў 00.38. У кватэры ратавальнікі знайшлі целы траіх чалавек — гаспадыні кватэры 1954 года нараджэння, яе пляменніка 1984 года нараджэння і жанчыны 1925 года нараджэння.
Выратаваць іх не ўдалося. У памяшканні агнём пашкоджана маёмасць, з суседніх кватэр былі эвакуяваныя чатыры чалавекі. Прычына пажару высвятляецца.