Лічбы сёння абнародавала Міжнародная федэрацыя хакея.
У сярэднім матчы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай (Экстраліга) наведвае 897 чалавек. Гэта ніжэй не толькі за вядучыя еўрапейскія хакейныя дзяржавы, але ніжэй за Польшчу, Італію, Брытанію. Самы наведвальны чэмпіянат — швейцарскі.
1. Швейцарыя — 6 620
2. Нямеччына — 6 172
3. Расія (КХЛ) — 6 106
4. Швецыя — 5 717
5. Фінляндыя — 5 213
6. Чэхія — 5 169
7. Аўстрыя — 3 547
8. Славакія — 2 018
9. Брытанія — 1 977
10. Нарвегія — 1 627
11. Францыя — 1 516
12. Данія — 1 501
13. Польшча — 1 171
14. Італія — 1 067
15. Азіяцкая ліга — 977
16. Беларусь — 897
17. Нідэрланды — 812
18. MOL Liga (аб’яднаны чэмпіянат Румыніі і Венгрыі) — 705.
Што праўда, мінскае «Дынама», якое выступае ў КХЛ, займаегэта вышэй за матчы берлінскага «Айсберэна» (14 034), «Кёльна» (12 199) і СКА (2-е месца па наведваемасці ў Еўропе: у сярэднім матчы зуброў наведвае 14 299 гледачоў,
Самая наведвальная каманда Еўропа — гэта швейцарскі «Берн» (16 330 гледачоў).