Легендарны брытанскі хэві-метал гурт Iron Maiden выпусціў уласную марку піва.

Над гатункам элю працаваў бровар Robinsons Brewery, дамовіўшыся з Брусам Дзікінсанам, фронтмэнам Iron Maiden. Эль, з водарам цытрусавых, названы ў гонар адной з песень гурту -- «Trooper». Мацунак напою складае 4,7 градуса.

Этыкетка напою аформлена ў стылістыцы вокладкі сінгла Iron Maiden, на ёй намаляваны фірмовы малюнак гурту: жывы мярцвяк Эдзі ў форме брытанскага салдата часоў Крымскай вайны, які бяжыць у атаку з Юніён Джэкам (брытанскім сцягам) у руках.

Піва «Trooper» будзе прадавацца ва ўсіх аддзяленнях бровару Robinsons Brewery (360 пабаў на паўночным захадзе Англіі і Уэльсе), таксама будзе экспартавана ў іншыя краіны.

Iron Maiden не першы рок-гурт, які выпусціў свой ​​алкагольны напой. У 2011 годзе лінію віна запусцілі AC/DC (пляшка аформлена ў стылістыцы групы), у тым жа годзе гурт Motorhead выпусціў уласны гатунак гарэлкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?