Завяршыўся афіцыйны двухдзённы візіт у Беларусь прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча.
Самалёт сербскага прэзідэнта вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У цырымоніі провадаў сербскага лідара прыняў удзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

12 сакавіка адбыліся перагаворы кіраўнікоў дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-сербскіх адносін, уключаючы супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеянне на міжнароднай арэне.

Па выніках сустрэчы была падпісаная сумеснай заява, у якой кіраўнікі дзяржаў засведчылі ўзаемнае імкненне да далейшага ўмацавання доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі як на двухбаковай аснове, так і ў фармаце шматбаковага ўзаемадзеяння.

У другі дзень візіту, 13 сакавіка, адбыліся сустрэчы сербскай дэлегацыі з дзелавымі коламі Беларусі, у парламенце. Таміслаў Нікаліч наведаў розныя аб'екты і прадпрыемствы ў сталіцы.

Перад адлётам прэзідэнт Сербіі ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?