Жыхар Гарадоцкага раёна (Віцебская вобласць) падазраецца ў згвалтаванні пенсіянерак, паведаміў пракурор раёна Міхаіл Пацееў.

У лютым гэтага года ў праваахоўныя органы з заявай аб згвалтаванні звярнулася 84-гадовая пенсіянерка. Крыўдзіцелем пажылой жанчыны апынуўся 29-гадовы мужчына, які мае неаднаразовыя судзімасці за крадзяжы і толькі ў канцы мінулага года вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па арт.166 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Згвалтаванне").

Пры гэтым у ходзе расследавання было распачата яшчэ адна крымінальная справа па аналагічным артыкуле за згвалтаванне, учыненае ім у кастрычніку 2008 года.
Тады ахвярай абвінавачанага стала пенсіянерка 1944 года нараджэння, якую ён абрабаваў і, па словах жанчыны, згвалціў.

Зараз па гэтых крымінальных справах вядзецца следства. Устанаўліваюцца іншыя пацярпелыя асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?