Туркменскі прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Туркменістан у любы зручны час. Тэлефонная размова кіраўнікоў дзвюх дзяржаў адбылася 13 сакавіка.

«Гэта запрашэнне было з удзячнасцю прынята. Тэрміны візіту будуць узгоднены па дыпламатычных каналах», — паведамляе Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Туркменістана.

Бердымухамедаў і Лукашэнка таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, «канкрэтызавалі ключавыя кірункі міждзяржаўнага партнёрства».

«Акцэнтаваўшы ўвагу на ходзе выканання дасягнутых двухбаковых дамоўленасцяў, суразмоўцы высока ацанілі ўзровень і вынікі шматгадовага туркмена-беларускага ўзаемадзеяння, падмацаванага шэрагам важных сумесных праектаў, сярод якіх будаўніцтва буйнога прамысловага аб’екта — горна-абагачальнага комплексу па вытворчасці калійных угнаенняў у Лебапскім раёне, на базе размешчанага тут найбагацейшага Гарлыкскага радовішча калійных соляў», — зазначаецца ў паведамленні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?