На скрыжавані вуліц Казлова і Румянцава каля 17.45 людзі ў масках затрымалі аўтамабіль «Мазда» з мінскімі нумарамі і двух маладых людзей. Пра гэта паведамілі чытачы «НН». Як адбывалася затрыманне яны не бачылі. Але можна меркаваць, што з выкарыстаннем сілы: у аўто было пабітае лабавое шкло, у аднаго з затрыманых — разбіты твар. Аўто на месцы пачалі надглядаць.
Побач, адзначаюць відавочцы, стаяў мікрааўтобус з гомельскімі нумарамі — магчыма, аперацыю праводзілі разам сілавікі з Мінска і Гомеля.
У