Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 14 сакавіка прыняў намесніка дзяржсакратара — палітычнага дырэктара МЗС Латвіі Андрэйса Пілдэговічса, які знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Адбыліся таксама перамовы латвійскага дыпламата з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.

Паводле інфармацыі МЗС, падчас сустрэч, у якіх удзельнічаў пасол Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоўс, былі абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Латвіяй, у тым ліку ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, у галіне ўдасканальвання дагаворна-прававой базы.

«Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі двухбаковых кантактаў па асноўных кірунках супрацоўніцтва. Дасягнуты дамоўленасці па тэматыцы далейшага развіцця дыялогу паміж МЗС», — паведамляе прэс-служба.

Бакі таксама закранулі пытанні, якія тычацца ўзаемадзеяння па лініі Беларусь — ЕС, у тым ліку ва Усходнім партнёрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?