Каля 20 машын сутыкнуліся на аўтадарозе Мінск — Дзяржынск, ёсць пацярпелыя.

Сур’ёзнае ДТЗ адбылося ў Дзяржынскім раёне на 32-м км аўтадарогі Р1 (Мінск — Дзяржынск). «Прычынай ДТЗ паслужыла неасцярожнасць кіроўцаў і няправільны выбар хуткасці транспартных сродкаў у цяжкіх умовах надвор’я. Утварыўся затор. На месцы здарэння працуе ДАІ, ухіляюцца наступствы ДТЗ», — адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Становішча на дарогах значна ўскладняе моцны снегапад і завіруха, выкліканыя магутным цыклонам, што прыйшоў у Беларусь. Паводле аператыўных даных, у гэтую хвіліну толькі каля Мінска зарэгістравана і афармляецца больш за дзесяць дарожна-транспартных здарэнняў.

Складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца і ў бліжэйшыя выходныя. ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе аўтаўладальнікам, асабліва сёння, напярэдадні выходных, адкласці запланаваныя паездкі і не падвяргаць сваё жыццё і жыццё блізкіх небяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?