ФК «Гомель» затрымаўся ў маштабным заторы па дарозе ў Мінск, клуб ехаў на матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі, што меўся прайсці ў суботу.

Клубны аўтобус «Гомеля» вымушана спыніўся недалёка ад Бабруйска, дзе ўтварыўся затор даўжынёй у сорак кіламетраў. У пачатку затору адбылося дарожна-транспартнае здарэнне,
таму працягнуць рух у бліжэйшы час будзе праблематычна.

Нагадаем, што заўтра ў 13.00 футбольным манежы павінен прайсці матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі паміж «Мінскам» і «Гомелем». Аднак правядзенне матчу, па ўсёй бачнасці, знаходзіцца пад пагрозай.

З-за непагадзі ўжо перанесены час і месца кубкавага матчу між «Белшынай» і «Тарпеда-БелАЗам», а таксама адменены практычна ўсе сустрэчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?