У аўторак сьледчы Менскай абласной пракуратуры Вітольд Аляксееў правядзе допыт лідэркі Нясьвіскага Маладога Фронту. Настасься Азарка будзе дапытаная ў якасьці падазраванай па крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраваным Маладым Фронце.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

— Фармальна у сьледчых органаў няма ніякіх падставаў вінаваціць мяне ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага Маладога Фронту, бо 193 артыкул Крымінальнага кодэксу сам вызваляе ад адказнасьці сяброў арганізацыяў, якія дзейнічаюць з мэтай рэгістрацыі, — кажа Наста. — Малады Фронт знаходзіцца на стадыі рэгістрацыі, неўзабаве Менскі гарадзкі суд будзе разглядаць зыск кіраўніцтва руху супраць Упраўленьня юстыцыі за неабгрунтаваную адмову, таму наша дзейнасьць зьяўляецца абсалютна законнай на ўсе 100 адсоткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?