У Беларусi пачаўся чарговы сезон летне-асенняга палявання на вадаплаўную i балотную птушку. У адрозненне ад леташняга года, умовы надвор’я не паўплывалi на тэрмiны пачатку палявання i яго працягласць.
Згодна з прынятымi вясной гэтага года змяненнямi i дапаўненнямi ў Правiлы палявання, тэрмiны палявання на вадаплаўную птушку падоўжаны. Здабываць яе дазваляецца да другой нядзелi снежня. Павялiчылася i колькасць дзён у тыднi, калi дазволена паляванне: цяпер яно можа праводзiцца ў суботу, нядзелю, панядзелак i аўторак.
0
0
0
0
0
0