У выніку моцных дажджоў, якія прайшлі 15 сакавіка ў Гомельскай вобласці, у шасці раёнах — Лоеўскім, Добрушскім, Хойніцкім, Нараўлянскім, Чачэрскам і Буда-Кашалёўскім — і абласным цэнтры фіксуюцца падтапленні дажджавымі водамі.

Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, падтоплены два ўчасткі дарогі, восем падворкаў, склепы жылых дамоў і дашкольнай установы.

Паводле звестак Гомельскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, на метэапасту «Гомель» з 20.00 14 сакавіка да 9.00 15 сакавіка выпаў 21 мм ападкаў пры месячнай норме 32 мм.

У рэгіёне 15 сакавіка ў выніку складаных умоў надвор’я таксама адбылося адключэнне электраэнергіі ў пяці раёнах (67 населеных пунктаў, 27 ферм, дзве кацельні). У сямі раёнах Гомельскай вобласці зафіксавана выпадзенне снегу. Затораў на аўтамабільных дарогах пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?