Экстрэмальныя метэаўмовы працягваюць ўносіць карэктывы ў планы турыстычных кампаній і іх кліентаў.

Часткова паралізаваны рух на галоўных трасах у першую чаргу адбіўся на экскурсійным турызме, піша газета «Туризм и отдых».

«У пятніцу вечарам мы адмянілі выезды ўсіх беларускіх экскурсійных груп, намечаныя на суботу, — распавядае кіраўнік кампаніі «Віаполь» Галіна Патаева, — у тым ліку карпаратыўныя групы, якія павінны былі адправіцца ў Брэст і Белавежскую пушчу. На жаль, мы ўжо не маглі адмяніць зборныя групы расійскіх турыстаў, якія прыбылі да нас таксама ўчора ўвечары.

Паводле планаў у іх сёння аглядная экскурсія па горадзе і паездка ў «Дудуткі», але вось толькі што мы атрымалі паведамленне, што музей у «Дудутках» абясточаны, і супрацоўнікі не змаглі патрапіць на працу. Так што будзем уносіць змены ў праграму.
Паглядзім, што адбываецца на трасе на Заслаўе, калі шлях туды вольны, то павязем турыстаў па гэтым маршруце. Учора наш экскурсавод Анатоль Варава праводзіў аглядную экскурсію для расейцаў па Мінску, частка — пешшу, частка — на аўтобусе, было крыху экстрэмальна, але ўсё прайшло добра. Дзякуй Богу, што на гэтыя выхадныя ў нас не запланаваны нашы так званыя абласныя туры для расійскіх гасцей — трохдзённыя, з наведваннем некалькіх абласных гарадоў. Гэта, вядома, быў бы вельмі сур'ёзны форс-мажор, калі б мы зусім не змаглі адправіцца па запланаваным маршрутах».
«Мы адмянілі ўсе праграмы, запланаваныя на выхадныя, — паведаміў дырэктар фонду «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш. — Сёння, у суботу, не адбудзецца абвешчанае «Гуканне вясны», а заўтра адмяняецца экскурсія для школьнікаў па нашым традыцыйным маршруце Ракаў-Івянец.
Нягледзячы на тое, што на заўтра прагноз надвор'я спрыяльны, бацькі вельмі хвалююцца, таму было прынята рашэнне не праводзіць экскурсіі!»

Таксама выходныя — традыцыйны час прыбыцця і адпраўкі аўтобусных ланцужкоў ў Прагу.

Як нам паведаміла Людміла Пятровіч, кіраўнік кампаніі «Галар-Экспа», аўтобус кампаніі «Топ-Тур» з турыстамі, якія прыбылі з Чэхіі, у дадзены час знаходзіцца на мяжы ў Тэрэспалі. Па плане, прыбыццё аўтобуса ў Мінск павінна адбыцца ў суботу прыблізна ў 17.00-18.00.
У дадзены час працягваюць паступаць супярэчлівыя звесткі аб стане трасы М1 і заторах ў раёне Дзяржынска, але кіраўнік групы спадзяецца, што да абеду сітуацыя цалкам нармалізуецца і карэктывы ў графік паездкі ўносіць не давядзецца. Таксама не маюць намер кіраўнікі турфірмаў, якія запаўняюць так званы Пражскі экскурсійны ланцужок, адмяняць выезд турыстаў, прызначаны на заўтра, нядзелю, 17 сакавіка. Аўтобус у Прагу павінен адправіцца па графіку.

Што тычыцца традыцыйных для беларускага рынку выездаў на выхадныя па такіх папулярных маршрутах, як Кіеў і Львоў, то як раз на гэтыя выхадныя праграмы не планаваліся, паколькі на наступным тыдні пачынаюцца веснавыя канікулы ў школьнікаў, і большасць турфірмаў, якія займаюцца экскурсійнай дзейнасцю, узялі паўзы напярэдадні вялікай працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?