У Лукашэнкі з’явіўся новы прэс-сакратар. Як піша расійскае выданне «Коммерсант», ім стаў Сяргей Пелюшкевіч.

Як паведамляе аўтар артыкула Андрэй Калеснікаў, «у Аляксандра Лукашэнкі новы прэс-сакратар — Сяргей Пелюшкевіч. Павел Лёгкі, які быў з Аляксандрам Лукашэнкам шмат гадоў, набраў палітычную вагу і пайшоў на няцяжкую працу дарадцам-пасланнікам у беларускую амбасаду ў Маскве», цытуюць выданне naviny.by.

Атрымаць афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль не ўдалося.

Вядома, што чалавек з імем Сяргей Пелюшкевіч быў каментатарам аддзела грамадска-палітычных праграм дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?