Падраздзяленні МНС працягваюць аказваць дапамогу людзям, у кругласутачным рэжыме таксама працуюць дарожныя службы, энергетыкі, ДАІ, падраздзяленні Міністэрства абароны, паведамляецца на сайце міністэрства. МНС у чарговы раз заклікае грамадзян не выкарыстоўваць асабісты аўтатранспарт. Выезд з Мінска забаронены практычна на ўсіх кірунках. Грамадзян просяць па магчымасці паркаваць аўтамабілі так, каб яны не перашкаджалі працы дарожных службаў. Дарожная абстаноўка значна лепшае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?