У нядзелю, 17 сакавіка, будзе без ападкаў. Па ўсходзе краіны магчымы кароткачасовы снег, ноччу слабая завіруха. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, ноччу па ўсходзе парывісты.

Мінімальная тэмпература ўначы мінус 8–14 градусаў, ва ўсходніх раёнах да мінус 15–20.
Днём максімальная тэмпература складзе мінус 3–9 градусаў, у заходніх раёнах ад 0 да мінус 2 градусаў.

У Мінску без істотных ападкаў, ноччу тэмпература апусціцца да мінус 11–13 градусаў, удзень складзе мінус 4–6 градусаў.

У наступныя дні ў Беларусі захаваецца зімовы характар ​​надвор’я, без сур’ёзных ападкаў. Пазней, як прагназуецца, узмоцняцца маразы, магчыма таксама ўзмацненне ападкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?