Вядомы распаўсюднік беларускіх кніжак павінен да 18 сакавіка, панядзелка, сплаціць штраф памерам больш за 6,5 тыс. даляраў. Калі штраф не будзе выплачаны цягам месяца, арыштаваную маёмасць Алеся Яўдахі (сістэмны блок камп’ютара, забраны падчас ператрусу) пусцяць з малатка.

Таксама будуць канфіскаваныя апісаныя раней рэчы: манітор, друкарка, аўдыёсістэма да камп’ютара. Калі грошай ад іх рэалізацыі не хопіць для пагашэння штрафу (а іх дакладна не хопіць), накіруюць выканаўчы ліст на працу, каб вылічвалі 50% з заробку».

Ахвотным дапамагчы трэба звяртацца да самога Алеся на мэйл: [email protected]

***

Нагадаем, што Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту беларускія кнігі, у

тым ліку вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна.
Наезд на яго пачаўся пасля таго, як ён стаў распаўсюджваць і кнігу «Маладафронтаўцы».
У ягонай дзейнасці падатковая інспекцыя і Дэпартамент фінансавых расследаванняў угледзелі незаконнае прадпрымальніцтва, завялі справу і перадалі яе ў суд, які пачаўся ў 2011 годзе.

У ліпені 2012 года Алесь Яўдаха быў пакараны годам абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы (г.зв. «хатняя хімія», тэрмін пачаў адбываць з 15 кастрычніка 2012).

Таксама было пастаноўлена спагнаць з яго 54 млн 536 тыс. 600 рублёў кампенсацыі шкоды і 2 млн 726 тыс. 830 рублёў дзяржаўнай пошліны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?