Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Святога Патрыка, паведамляе БелТА.

Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё плённага двухбаковага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружалюбных сувязяў паміж краінамі ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.

17 сакавіка па ўсім свеце праходзяць прыгожыя парады ірландцаў ці выхадцаў з гэтага краю. Галоўны парад пройдзе ў Нью-Ёрку. Мяркуецца, што ў ім возьме ўдзел 2 млн чалавек!
У ЗША жыве 35 млн выхадцаў з Ірландыі: г.зн. у некалькі разоў болей, чым у самой краіне. Людзі беглі за акіян ад нішчымнасці, галечы і брытанскага прыгнёту. Асноўны паток прыйшоўся на ХІХ ст.

Першы парад ірландцаў прайшоў у Нью-Ёрку ў 1762 г. На некалькі гадоў раней за прыняцце Дэкларацыі аб незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0