У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў марозу, месцамі будзе да мінус 20--23 градусаў. Днём прагназуецца 1-7 градусаў ніжэй за нуль.