Федэрацыя футбола Грэцыі пажыццёва адхіліла паўабаронцу АЕКа Гіоргаса Кацідзіса ад выступаў за нацыянальныя каманды. 20-гадовага гульца пакаралі за нацысцкі хайль, які ён выбраў у якасці спосабу святкавання забітага гола.

«Учынак гульца, які павітаў заўзятараў нацысцкім салютам, гэта сур’ёзная правакацыя, якая абражае ўсіх ахвяраў нацысцкага рэжыму і наносіць шкоду глыбока мірнай і гуманістычнай сутнасці футбола», — гаворыцца ў паведамленні федэрацыі.

Кацідзіс падвергся крытыцы з боку палітычных партый і футбольных заўзятараў. Кіраўніцтва клуба АЕК папрасіла, каб Кацідзіс выбачыўся за свой ​​учынак.

Гулец прынёс свае афіцыйныя прабачэнні, але пры гэтым растлумачыў свой ​​учынак зусім ужо недарэчна, заявіўшы, што не ведае, што гэты жэст азначае.

«Гэта нейкае непаразуменне, — сказаў Кацідзіс. — Я паняцця не меў, што ён азначае, інакш не стаў бы так рабіць».

Будучыня гульца ў клубе будзе вырашана на пасяджэнні рады дырэктараў на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?