Фота аўтара.
Акурат так выйшла з сітуацыі кіраўніцтва варшаўскага Універсітэта Лазарскага. У гэтай вышэйшай навучальнай установе вучацца прыкладна 200 беларусаў. Усе — за грошы. Універсітэт прыватны, таму тут няма студэнтаў з Праграмы Каліноўскага. Лазарскі спецыялізуецца на бізнэсе і праве і лічыцца адной з найлепшых у Польшчы ВНУ ў гэтай сферы.
Рашэнне змясціць абодва беларускія сцягі стала вынікам спрэчак між студэнтамі: адны аддавалі перавагу нацыянальнаму, другія — лукашэнкаўскаму сцягу. Рэктарат тады прыняў саламонава рашэнне.
- * * *
Што Вы думаеце пра такі варыянт? Выказвайцеся ў каментах.