За мінулыя выхадныя дні на дарогах краіны зарэгістравана 1.256 ДТЗ з матэрыяльным уронам.
У 23 ДТЗ 10 чалавек загінулі, 24 атрымалі раненні. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 241 кіроўца, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі.

У выхадныя дні 8–10 сакавіка агульная колькасць ДТЗ не перавысіла 600. У 17 уліковых ДТЗ загінулі шэсць і былі паранены 15 чалавек.

Як адзначае УДАІ МУС, ва ўмовах цыклону праца Дзяржаўтаінспекцыі вялася ва ўзмоцненым рэжыме. Супрацоўнікі ДАІ садзейнічалі ў пераадоленні і барацьбе са стыхіяй усім удзельнікам дарожнага руху круглыя суткі, у патрульных аўтамабілях адагравалі грамадзян да прыходу дапамогі, паілі гарачай гарбатай, дапамагалі ў дастаўцы парадзіх, а таксама пацярпелых у медыцынскія ўстановы, рэгуліроўшчыкі арганізоўвалі рух транспарту ў вольных ад затораў напрамках, часта ў сустрэчных.

ДАІ заклікае ўсіх уладальнікаў транспартных сродкаў па магчымасці прыбраць свае аўтамабілі з праезнай часткі для больш хуткага і якаснага прыбірання дарог.

Пакуль трасы не адпавядаюць усім нормам, адзначаюць у Дзяржаўтаінспекцыі. Таму рух павінен па-ранейшаму ажыццяўляцца з асцярожнасцю і павышанай увагай. Дарогі слізкія і заснежаныя. Бяспечную хуткасць руху трэба выбіраць зыходзячы са стану праезнай часткі, часта яна не будзе перавышаць 40 км/гадз. Акрамя таго, неабходна павялічыць не толькі дыстанцыю да аўтамабіля, які знаходзіцца наперадзе, але і бакавы інтэрвал. Трэба пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і любых манеўраў, каб не справакаваць ДТЗ.

«Будзьце асабліва ўважлівыя пры праездзе пешаходных пераходаў, блізу прыпынкаў грамадскага транспарту, у месцах нанесенай разметкі, на эстакадах і пуцеправодах. Не будзе лішнім павышаная канцэнтрацыя ўвагі пры праездзе блізу навучальных устаноў: школ, гімназій, дзіцячых садкоў, блізу месцаў, дзе на праезную частку могуць выкаціцца дзіцячыя санкі з найбліжэйшых снежных горак», — гаворыцца ў паведамленні УДАІ МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?