Прэзідэнт Расіі назваў рашэнне Кіпра аб увядзенні падатку на банкаўскія ўклады несправядлівым. «Такое рашэнне ў выпадку яго прыняцця будзе несправядлівым, непрафесійным і небяспечным», — працытаваў Пуціна яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Улады Кіпра прынялі рашэнне ўвесці падатак на банкаўскія ўклады паводле патрабавання Еўрасаюза: гэта абавязковая ўмова прадастаўлення Кіпру экстраннага пакета дапамогі ў памеры 10 млрд еўра (13 млрд даляраў).

Падатак складзе 6,75% на ўклады да 100 тысяч еўра і 9,9% на ўклады звыш гэтай сумы.

Рашэнне аб увядзенні падатку было прынята ў сувязі з засцярогамі еўрапейскіх краін, што выдзеленая дапамога ў выніку апынецца ў руках замежнікаў, якія захоўваюць грошы ў кіпрскіх банках, у прыватнасці, расійцаў.

У лістападзе мінулага года нямецкае выданне Der Spiegel паведамляла, што расійскія бізнесмены захоўваюць у кіпрскіх банках каля 26 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?