Сяргей Пелюшкевіч крайні справа

Сяргей Пелюшкевіч крайні справа

Аб прызначэнні новага прэс-сакратара Лукашэнкі стала вядома падчас візіту кіраўніка Беларусі ў Санкт-Пецярбург.

«Пасля пасяджэння ў пашыраным складзе, якое доўжылася нядоўга (у параўнанні з чатырохбаковай сустрэчай), Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка выйшлі зрабіць заяву для прэсы. Звяртала на сябе ўвагу тое, што ў Аляксандра Лукашэнкі новы прэс-сакратар — Сяргей Пелюшкевіч. Павел Лёгкі, які быў з Аляксандрам Лукашэнкам шмат гадоў, набраў палітычную вагу і пайшоў на няцяжкую працу дарадцам-пасланнікам ў беларускую амбасаду ў Маскве», — напісаў у сваім прысвечаным беларускаму візіту артыкуле карэспандэнт газеты «Коммерсантъ» Андрэй Калеснікаў.

У панядзелак 18 сакавіка прэс-служба кіраўніка краіны адмовілася каментаваць інфармацыю з артыкула Калеснікава.

Але вядома, што Сяргей Пелюшкевіч накіраваўся разам з беларускай дэлегацыяй на чале з Лукашэнкам у Інданэзію.
Пра кар’ерны шлях Пелюшкевіча вядома няшмат.
Яго бацька, Іван Пелюшкевіч, нарадзіўся ў вёсцы Новая Мыш, у Баранавіцкім раёне, мае званне палкоўніка МУС. У 2003 годзе Сяргей Пелюшкевіч скончыў журфак БДУ (вучыўся на адным курсе з папулярнай тэлевядучай, зоркай АНТ Люцыяй Лушчык). Аднакурснікі згадваюць, што падчас вучобы ён не асабліва выдзяляўся сярод іншых.
Пасля ўніверсітэта Пелюшкевіч трапляе на «Першы канал беларускага радыё», у аддзел грамадска-палітычных праграм.
6 жніўня 2009 года згодна з пастановай Савета міністраў № 1024 «каментатар Пелюшкевіч» для «сям’і з двух чалавек» атрымаў службовую кватэру на вуліцы Ігнатоўскага. І гэта фактычна ўсё.
У прыёмнай радыёстанцыі карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што «Сяргей Пелюшкевіч у нас даўно не працуе… Прыкладна паўгода».
Амаль столькі часу прайшло з моманту сыходу з пасады кіраўніка прэзідэнцкай прэс-службы Паўла Лёгкага. Ён атрымаў новую працу ў кастрычніку 2012 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?