Калі адбыўся крадзеж – невядома. Апошні раз жанчына бачыла свае грошы 9 студзеня.

Жанчына – мінчанка. Сын яе жыве ў Чысці. Іх дача знаходзіцца ў вёсцы Вялікі Бор Маладзечанскага раёна.

Перыядычна яны там бываюць. Сын яе амаль кожны дзень, бо на дачы жыве сабака, якога трэба карміць. Маці ж яго – радзей.

На дачы жанчына хавала свае грошы (амаль 53 мільёны рублёў). Яны ляжалі ў куртцы, што вісела на крэсле.

Калі ж яна прыехала 15 лютага ў чарговы раз у Вялікі Бор, грошай не знайшла. Як потым выявілася, яе сын два разы прыязджаў на дачу разам з сябрамі.

У доме ніякіх прыкмет узлому няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?