22 сакавіка, а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Купалы, 4) запрашае на вернісаж «Усюды бачу моц жыцця», прысвечаны светлай памяці Барыса Аракчэева — жывапісца, які, трапіўшы на беларускую зямлю ваеннымі шляхамі ў 1944-м, палюбіў яе назаўсёды.

Неаднойчы ў сваіх творах мастак звяртаўся да вобраза першага народнага паэта Беларусі. Дамінантай выстаўкі стане апошняя значная праца Барыса Аракчэева «Янка Купала. Вялікая Айчынная», над якой мастак працаваў на працягу дзесяці гадоў і якую завяршыў за гадзіну да свайго адыходу ў Вечнае Жыццё.

На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены створаныя ў розныя гады краявіды і нацюрморты на вясковую тэматыку Барыса Аракчэева і працы яго дачкі Аксаны Аракчэевай, натхнёныя Купалавай паэзіяй, сярод якіх — партрэт Песняра «Усюды бачу моц жыцця. Янка Купала», напісаны менавіта да гэтай выстаўкі.

На вернісажы таксама можна будзе ўбачыць асабістыя рэчы, фотаздымкі, матэрыялы з архіва мастацкай дынастыі Аракчэевых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?