Вэб-часопіс “Сакавік” заснаваны як незалежнае перыядычнае анлайн-выданне, прызначанае для абмеркавання праблем беларускай культуры і развіцця беларускасці, зазначае галоўны рэдактар, доктар медыцыны з Канады (Атава) Пётра Мурзёнак.
Часопіс змяшчае аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаннях, што маюць дачыненне да развіцця беларускай нацыі.
На вэб-сайце sakavik.net будуць таксама змешчаныя тэматычныя старонкі з найбольш цікавымі матэрыяламі аб сучасным і будучым Беларусі. Часопіс запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.
Мяркуецца, што часопіс будзе выдавацца раз на тры месяцы.
0
0
0
0
0
0