Канфіскаванае чэшскімі мытнікамі беларускае дызпаліва прададзена на аўкцыёне.

Яшчэ ў студзені мінулага года ў Чэхіі былі затрыманыя 24 чыгуначныя цыстэрны з дызпалівам, якія прыбылі з Беларусі транзітам праз Польшчу. Прычынай канфіскацыі сталі нявыплата падаткаў фірмай-уладальнікам грузу, назва якой не выдаецца, паведамляе выданне «Пражский экспресс».

Галоўнае фінансавае ўпраўленне Мінфіна краіны ініцыявала завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да групы асоб, якія хацелі завалодаць дызпалівам ашуканскім шляхам, аднак чым яна скончылася, пакуль невядома.

Пасля, фірма з юрыдычным адрасам у Празе мела магчымасць заплаціць падаткі, але гэтага зроблена не было.
Таму было прынятае рашэнне прадаць дызпаліва на аўкцыёне. Выручка будзе накіраваная на пакрыццё шкоды, панесенай Чэхіяй з-за нявыплаты падаткаў.

Дызпаліва з Беларусі было прададзена на аўкцыёне за 21,3 млн крон (1 мільён 110 тысяч даляраў), паведамляе афіцыйны сайт міністэрства фінансаў Чэхіі.

Было прададзена 1,4 млн літраў дызпаліва, стартавы кошт складае 17 млн крон (860 тысяч даляраў).

Нагадаем, Беларусь у мінулым годзе актыўна займалася кантрабандай нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай сыравіны ў краіны Еўразвяза. Датычнымі да гэтага былі фірмы, якія належаць алігархам з блізкага атачэння Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?