19–22 сакавіка намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына знаходзіцца з візітам у Парыжы, дзе ўдзельнічае ў першым міжнародным форуме жанчын-франкафонаў у рамках Міжнароднай арганізацыі Франкафоніі.

Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, запланаваны сустрэчы Купчыной у МЗС Францыі, з прадстаўнікамі групы дружбы «Францыя — Беларусь» французскага парламента, а таксама з кіраўніцтвам міжнароднай дырэкцыі саюза кіраўнікоў кампаній Францыі «МЕДЭФ Інтернасьёналь».

Падчас сустрэч будзе абмяркоўвацца «шырокае кола пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, развіццё дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам».

Паводле звестак прэс-службы МЗС, за 2012 год тавараабарот паміж Беларуссю і Францыяй склаў 532,4 млн. долараў ЗША (110,5% да 2011 года), аб’ём беларускага экспарту — 96,7 млн. долараў (148,6%), імпарту — 435,7 млн. долараў (104,6%).

У 2012 годзе аб’ём інвестыцый з Францыі ў Беларусь склаў 3,7 млн. долараў, з іх прамых на чыстай аснове — 0,4 млн. долараў.

У Беларусі зарэгістравана 45 прадпрыемстваў з удзелам французскага капіталу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?