Пісьменнік Адам Глобус у сваім блогу абвесціў шорт-ліст прэміі «Залатая літара», якую прысуджае штогод. У шорт-ліст сёлета ўвайшлі наступныя кнігі:

Валянцін Акудовіч «Кніга пра нішто»,

Уладзімір Арлоў «Пакуль ляціць страла»,

Алесь Бяляцкі «Асвечаныя беларушчынай»,

Сяргей Календа «Кантынентальны сняданак»,

Наста Манцэвіч «Птушкі».

За кожную кнігу можна прагаласаваць. Пакуль у галасаванцы з вялікім адрывам перамагае Алесь Бяляцкі, які атрымаў 110 галасоў. Для параўнання, за Акудовчіа прагаласавала 40 чалавек, за Арлова — 21, за Календу — 73, за Манцэвіч — 30.

Далучыцца да галасавання можа любы ахвотны. Прэмія памерам 111 еўра традыцыйна ўручаецца 25 Сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?