У Мінску 23 сакавіка з 11.00 да 16.00 у памяшканні сядзібы БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3) пройдзе навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзюнацыянальна-вызваленчага паўстання ў Літве і Беларусі і 175-годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Плануюцца выступленні лектараў з дакладамі: Віктар Явароўскі, доктар гістарычных навук, Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, Анатоль Тарас, доктар па інфармацыйных тэхналогіях, Анатоль Астапенка, доктар паліталогіі, Юрась Бачышча, кандыдат гістарычных навук, Ігар Запрудскі, кандыдат філалагічных навук, Уладзімір Хільмановіч, кандыдат гістарычных навук, Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук, Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук, Андрэй Шулаеў, магістр гістарычных навук, Аляксандар Ільін, рэдактар часопіса «Гістарычная брама», Анатоль Валахановіч, краязнаўца, Леанід Лаўрэш, краязнаўца.

Напярэдадні канферэнцыі будзе выдадзены зборнік дакладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0