Памер дапамогі па беспрацоўі ў лютым 2013 года склаў 143,5 тыс. рублёў, ці 15,1% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, паведамляе Белстат.

Такім чынам, у валютным эквіваленце дапамога роўная 16,6 даляра ЗША.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец лютага гэтага года склала 26,2 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?