Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе аўтамабілістам у бліжэйшыя суткі адкласці паездкі па Мінскай вобласці.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці надвор’е пагоршыцца: чакаецца моцны снегапад, завіруха, парывы ветру. Безумоўна, гэта негатыўна паўплывае на дарожную сітуацыю.
Менавіта таму Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе пакінуць асабісты аўтамабіль дома і скарыстацца грамадскім транспартам.
Калі ўсё ж такі паездку на сваёй машыне адкласці нельга, то кіроўцу трэба быць вельмі асцярожным. Неабходна выбіраць бяспечную хуткасць і захоўваць дыстанцыю. Таксама трэба выключыць небяспечныя манеўры.