З 18 сакавіка ў Мінску дзейнічаюць новыя тарыфы на прымусовую эвакуацыю і захоўванне адбуксаваных аўтамабіляў на ахоўнай стаянцы,
паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.
Так, прымусовая адбуксоўка (эвакуацыя) з поўнай пагрузкай на эвакуатар транспартнага сродку на стаянку з аховай зараз абыходзіцца ў 380 тысяч рублёў за адну дастаўку.
Тое ж, але з частковай пагрузкай на эвакуатар, — 300 тысяч рублёў за дастаўку.

Захоўванне прымусова адбуксаванага транспартнага сродку на спецыяльнай стаянцы каштуе:

1–3 сутак — па 50 тысяч рублёў за суткі;
4–10 сутак захоўвання — па 30 тысяч; 10 і наступныя суткі захоўвання — па 20 тысяч рублёў.
«Для многіх кіроўцаў пакаранне рублём працягвае заставацца самым эфектыўным», — падкрэсліла Харлінская.

Яна таксама дадала, што штраф за няправільную паркоўку зараз складае 100 тысяч рублёў — пры першым парушэнні і 200 тысяч — пры паўторным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?