Чыгуначным (Віцебска) раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 221 КК у дачыненні да двух непаўналетніх. Яны ў пачатку сакавіка з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі вырабілі 10 фальшывых купюр па 50 тысяч рублёў.

Купюры, камп'ютар і шматфункцыянальная капіявальная прылада канфіскаваныя.

Крымінальная справа заведзена па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце і Чыгуначнага РАУС Віцебска.

Падазраваныя - 1996 і 1997 гадоў нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?