З красавіка кошт навучання ў БДУ плануецца павялічыць на 6–7%. Пра гэта паведаміў рэктар БДУ, акадэмік Сяргей Абламейка 19 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, павелічэнне аплаты звязана з павышэннем тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 студзеня, што пацягнула рост зарплат прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ і камунальных плацяжоў.

«1 студзеня стаўка змянілася, і мы адправілі прапанову ў Мінадукацыі, каб павялічыць плату за навучанне, але дагэтуль такога дазволу ў нас няма, і мы жывём са старымі цэнамі за навучанне», — сказаў Абламейка. Паводле яго слоў, чакаецца, што рашэнне аб павелічэнні кошту навучання будзе прынята з красавіка.

Паводле слоў рэктара БДУ, сёння студэнты-платнікі пакрываюць расходы на сваё навучанне на 50–60%.

Такім чынам, не толькі студэнты бюджэтнай формы навучання, але і платнай датуюцца дзяржавай, заявіў Абламейка.

Што да платы за навучанне для студэнтаў-першакурснікаў з восені 2013 года, то яе памер яшчэ не вызначаны. «Мы не маем намеру павялічваць плату кардынальна», — зазначыў рэктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?