Шаноўны спадар Мілінкевіч,

дарагі сябра,

падтрымліваю Вашае патрабаваньне свабодных выбараў у свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Кожны дэмакрат павінен быць гатовы да паразы на выбарах, але ніхто ня можа зьмірыцца з запалохваньнямі, з маніпуляцыямі ў сродках масавай інфармацыі, з крыміналізацыяй і брутальнымі паліцэйскімі нападамі на мірную маніфэстацыю. Хачу Вас запэўніць, што і надалей буду пільна сачыць за сытуацыяй у Вашай краіне, падтрымліваць вольналюбівых грамадзянаў і зьвяртаць увагу міжнароднае супольнасьці на парушэньне правоў чалавека так, як гэта дасюль і рабіў. Прашу Вас вытрымаць. Салідарны з Вамі і Вашымі сябрамі.

Ваш

Вацлаў Гавэл

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0