20.03.2013 / 13:31

У Мінску адкрываецца выстава «Паўстанне 1863—1864 гадоў» 7

20 сакавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (Маркса, 12) адкрываецца выстава, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг.

Выстава дэманструе творы графікі, кнігі, дакументы і іншыя помнікі ХІХ ст. На ёй прадстаўлена больш за 30 арыгінальных гравюр з французскага часопіса «Le Monde illustrè», друкаваныя выданні і рукапісныя дакументы – апублікаваныя ўспаміны сучаснікаў падзей, творы грамадска-палітычных дзеячаў, гістарычныя даследаванні, узоры фалерыстыкі і сфрагістыкі.

Цікавая таксама калекцыя гравюр, якая ўпершыню будзе дэманстравацца гледачам.
На выявах вачыма еўрапейцаў можна ўбачыць падзеі 1863-1864 гг., што адбываліся на землях сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы. Гравюры выконвалі ролю своеасаблівых рэпартажных фотаздымкаў, яны суправаджалі невялікія паведамленні ў хроніцы, і нярэдка былі больш інфарматыўнымі і яскравымі, чым самі артыкулы. На прадстаўленых выявах можна ўбачыць батальныя сцэны, замалёўкі з паўсядзённага жыцця варагуючых бакоў, тылу, драматычныя эпізоды заканчэння і паразы паўстання – высылка, эміграцыя.
У шэрагу гравюр сярод краявідаў Польшчы, Літвы, Расіі сустракаюцца знаёмыя мясціны і ваколіцы – Мінск, Гродна, Навагрудак, Барысаў, Слуцк.

Выставачны праект арганізаваны Нацыянальным гістарычным музеемна падставе прыватнай калекцыі, пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Выстава працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак.

0
Вольны лiцьвiн / Адказаць
20.03.2013 / 15:21
Нарэшце! Усе у музей, пакуль Лука не даведауся аб адкрыцьцi i не зняу гравюры!
0
Денис / Адказаць
20.03.2013 / 16:13
Хотя бы для общего развития стоит посетить. Оторваться от соц. сетей и игрушек и окунутся в исторические моменты. Ведь опыт прошлого нельзя забывать и игнорировать каким бы ужасным он не был.
0
Яська / Адказаць
20.03.2013 / 16:30
Кепска, што толькі ў адным музеі. Копіі гэтых гравюр мусяць вісець у кожнай школе і па ўсіх гарадах Беларусі. Краіна мусіць ведаць і бачыць сваіх герояў. Шкада, што да Менску надта далёка ехаць :( Можа, хто хоць іх фатаздымкі больш-меньш якасныя выкладзе?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру