Інфармацыю аб запазычанасці Беларусі за пастаўленую з Венесуэлы нафту ў дзяржканцэрне «Белнафтахім» не каментуюць. «Я не магу пракаментаваць гэтую інфармацыю», — заявілапрэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.
Аб тым, што Беларусь запазычыла Венесуэле за пастаўленую нафту 2,8 млрд. долараў, паведамілі 19 сакавіка некаторыя
«Гэтую інфармацыю мне пацвердзілі людзі, якія бачылі дакументы. Гэты доўг нідзе не лічыўся, і як мінімум ён не аформлены як дзяржаўны доўг. Адна справа — 3 млрд. долараў знешняга доўгу, і зусім іншая, калі гэты доўг вышэйшы практычна ў два разы — 5,8 млрд. долараў», — сказаў Раманчук у інтэрв’ю сайту www.udf.by.
Яраслаў Раманчук падкрэсліў, што гэтая інфармацыя, «важная для вызначэння стану фінансаў і макраэканамічнай устойлівасці нашай краіны», атрыманая неафіцыйна.