5800 м³ вады прыходзіцца на аднаго жыхара Беларусі. Для параўнання — у суседніх Польшчы і Украіне гэты паказчык складае 1700 м³.
49,6 млн. м³ прэсных падземных водаў здабываецца ў Беларусі за суткі. Разведаныя рэсурсы падземных водаў складаюць 14,3% ад прагнозных паказчыкаў.
Каля 1 650 млн. м³ вады штогод здабываецца з больш чым 20000 падземных і наземных водазабораў.
124 з 235 наяўных свідравін з мінеральнай вадой выкарыстоўваюцца беларускім санаторыямі і прадпрыемствамі.
Каля 204 тыс. м³ мінеральнай вады здабываецца штогод для бутылявання.
84 млн. м³ штогод (каля 0,23 млн. м³ у суткі) губляецца па шляху ад месца здабычы да месца спажывання. Для параўнання — у сярэднім адзін беларус расходуе за суткі каля 1,5 м³ вады.
Гэтыя лічбы былі агучаныя 20 сакавіка ў часе прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню водных рэсурсаў.
***
Сусветны дзень водных рэсурсаў — адзначаецца штогод 22 сакавіка. Абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе.
2013 г. абвешчаны Генасамблеяй ААН Міжнарожным годам воднага супрацоўніцтва.
Глядзі таксама: Самая чыстая рака Беларусі — Нёман