«Ганна была цяжарная, калі вы прыляцелі да нас з плюшавым дэсантам?», — пытаемся мы ў Тумаса. Ён пасміхаецца і адказвае «не», а дадае, што на прыватныя пытанні больш адказваць не будзе.

19 сакавіка стала вядома, што шведская пракуратура пачала справу з нагоды нелегальнага перасячэння літоўска-беларускай мяжы шведскімі грамадзянамі. Тумас мяркуе, што ім можа пагражаць штраф ці штосьці накшталт таго. Але на допыты іх яшчэ не выклікалі і пакуль не прызналі афіцыйна абвінавачанымі.

Мазэці кажа, што і беларускія праваахоўныя органы апошнім часам да іх не звярталіся.
Няма ў яго і ніякіх ідэяў наконт таго, чаму менавіта цяпер шведская пракуратура ўзялася за іх справу. Але, кажа ён, «я не думаю, што гэта можа мець хаця б нейкае дачыненне да жадання Швецыі ўзнавіць дыпламатычныя стасункі з Беларуссю».

***

Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total несанкцыянавана перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Мінска больш за 800 плюшавых мядзведзікаў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што вайскоўцы і памежнікі спачатку адмаўлялі парушэнне мяжы, па гэтым факце была распачатая крымінальная справа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?