«Зараз атмасферны фронт ад „Бірка“ дажывае апошнія хвіліны над тэрыторыяй Беларусі», — растлумачылі ў Гідраметэацэнтры.

На большай частцы тэрыторыі краіны — у Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях — ідзе невялікі снег. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях назіраецца ўмераны снег. Неспрыяльных умоў надвор’я ў бліжэйшыя суткі ў краіне не чакаецца.

Да 25 сакавіка надвор’ем будуць кіраваць арктычныя антыцыклоны, якія выклічуць у Беларусі камфортнае, але халоднае надвор’е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?