Упраўленнем Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці завершаная праверка па факце смерці журналіста Юрыя Гуменюка, цела якога было выяўлена 19 студзеня каля аднаго з інтэрнатаў у Гродне.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, высветлена, што Гумянюк «доўгі час знаходзіўся на дыспансерным уліку ў псіхіятра, а ў апошні час — нарколага. На глебе злоўжывання алкаголем паводзіў сябе неадэкватна, упадаў у дэпрэсію. За некалькі гадзін да смерці спрабаваў нанесці сабе цялесныя пашкоджанні нажом, здзяйсняў некантраляваныя дзеянні. у інтэрнаце бязмэтна перамяшчаўся па памяшканнях агульнага карыстання, у тым ліку па балконе, выкінуўшыся з якога здзейсніў суіцыд».

У сувязі з тым, што прычынай смерці Гуменюка з’явіўся псіхічнае стан яго здароўя, які прывёў да самагубства, 19 сакавіка прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за адсутнасцю складу злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?