З прычыны забастоўкі супрацоўнікаў нямецкай авіякампаніі «Люфтганза» 21 сакавіка адменены рэйс LH 1489 Мінск — Франкфурт, паведамляе сайт паветранага перавозчыка. Вылет планаваўся ў 7.00, прыбыццё — у 7.35 па мясцовым часе.

Да забастоўкі заклікаў прафсаюз «Вердзі», які патрабуе павелічэння зарплаты для 33 тыс. работнікаў «Люфтганзы» і ўзмацнення іх абароны ад неабгрунтаваных звальненняў.

Усяго ў чацвер адменена некалькі сотняў унутраных і міжнародных рэйсаў «Люфтганзы», у тым ліку ў Літву, Украіну і Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?